Сустракай нас, лета!
30 мая апошнія званкі празвінелі для выпускнікоў 9-ых і 11-ых класаў. На летнія канікулы адправіліся вучні 1-8 ых класаў.
Крыху пазней са школай развітаюцца да восені дзесяцікласнікі, якім трэба прайсці пяць дзён вучэбна-палявых збораў для юнакоў і медпрактыкі для дзяўчат па “Дапрызыўнай медыцынскай падрыхтоўцы”.
У гэтым навучальным годзе ў краіне базавую школу заканчваюць 90,7 тысячы дзевяцікласнікаў, а сярэднюю – 57, 4 тысячы. Дарэчы, у гэтым годзе ўпершыню за пяць гадоў 11-класнікаў стала больш амаль на тысячу ў параўнанні з папярэднім годам. А сярод іх – 24 выпускнікі нашай навучальнай установы. Пакуль што ў самым разгары экзаменацыйная пара, і таму хочацца пажадаць нашым хлопцам і дзяўчатам плёну ў працы, поспехаў на школьных іспытах і падчас здачы ЦТ. А галоўнае –здзяйснення мар, звязаных з паступленнем і набыццём будучай прафесіі. Няхай вам шчасціць на гэтым шляху! А ўсім астатнім – цудоўнага летняга адпачынку, сонейка, радасці, пазітыву. Сустракай нас, лета!