Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Вучыцца, каб вучыць...

Дата: 30 октября 2016 в 21:58, Обновлено 30 октября 2016 в 22:24
Автор: Орлова И. Н.
882 просмотра

Сучасны настаўнік... Які ён? Якім ён павінен быць? Гэтае пытанне заўсёды хвалявала і хвалюе людзей. На нашых вачах мяняецца краіна, мяняецца і школа. Мяняецца і жыццё сучаснага вучня. Гэта ўжо не тыя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія з захапленнем чыталі раманы, мяняліся цікавымі рэдкімі кнігамі. Сучасныя вучні - гэта вучні, якія свабодна навучаюцца ў Інтэрнэце, добра валодаюць планшэтамі і смартфонамі. І настаўнік не павінен адставаць ад сваіх выхаванцаў.

А для гэта трэба пастаянна вучыцца і самаўдасканальвацца. Упершыню Дзяржаўная ўстанова дадатковай  адукацыі  дарослых "Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі" праводзіць навучальныя курсы (дыстанцыйны тэматычны семінар) для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры "Магчымасці ІКТ для арганізацыі навучання беларускай мове і літаратуры". У праграме навучальных курсаў: выкарыстанне сучасных ІКТ у рабоце настаўніка; правядзенне віктарын па мове і літаратуры з дапамогай мабільных прылад; мабільнае навучанне беларускай мове і літаратуры. Сярод навучэнцаў семінара - настаўнікі роднай мовы і літаратуры Сталыбка С.Я., Арлова І.М. Вучні 9 "А" класа ўжо з задавальненнем выканалі першыя прапанаваныя заданні, створаныя іх выкладчыкам. Запрашаем усіх неабыякавых навучэнцаў  дадаткова займацца мовай і літаратурай у сетцы Інтэрнэт. За неабходнай інфармацыяй - да свайго настаўніка.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.