Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Дакранёмся да гісторыі...

Дата: 7 ноября 2017 в 10:39, Обновлено 7 ноября 2017 в 11:01
Автор: Орлова И. Н.
1 143 просмотра

Этнаграфічны куток “Спадчына” з’явіўся ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры. Задума па яго стварэнні зарадзілася вельмі даўно, але магчымасць выдалася толькі зараз.

Вучні маглі пабачыць раней ільняныя вырабы, старыя лапці, прас. Зараз выстава папоўнілася вельмі цікавымі экспанатамі. Сярод іх – апалушкі, невялікая драўляная пасудзіна, з дапамогай якой веялі дома зерне; драўляныя калодкі, што выкарыстоўвалі для вырабу валёнак; тачыла, якое ў гаспадарцы прымянялася для заточвання нажніц, нажэй; рубель – далёкі сваяк сучаснага праса. Таксама можна ўбачыць вугольнік, рэшата, чаўнок, частку калаўрота, вялізную шпулю, пранік.

Акрамя гэтага, можна пазнаёміцца з багатай калекцыяй ручнога ткацтва: посцілкі, настольнікі, карункі, ручнікі, набожнікі. Ёсць і саматканая дзіцячая кашуля, андаракі, сукенкі з ручной вышыўкай.

За магчымасць арганізацыі этнагуртка трэба падзякаваць нашай калезе, настаўніку гісторыі Базута Ірыне Эдуардаўне, якая доўгі час збірала ўсе гэтыя экспанаты па вёсках Аршанскага раёна. Яе намаганні не прападуць дарма, бо ў сучасных дзяцей з’явілася цудоўная магчымасць пабачыць рэальныя рэчы, якімі карысталіся ў XIX стагоддзі беларусы.

А настаўнікі беларускай мовы ў сваю чаргу звяртаюцца да калег, вучняў і іх бацькоў з просьбай аб папаўненні школьнага гуртка новымі экспанатамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.