Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Калядныя сустрэчы для душы і на карысць

Дата: 10 января 2016 в 19:27, Обновлено 25 января 2016 в 17:47
Автор: Орлова И. Н.
1 129 просмотров

Плённа пачаўся новы год для супрацоўнікаў нашай навучальнай установы.

 

Плённа пачаўся новы год для супрацоўнікаў нашай навучальнай установы. 4-5 студзеня  настаўнікі беларускай мовы, гісторыі, матэматыкі, пачатковых класаў (усяго 10 чалавек) сталі ўдзельнікамі V Рэспубліканскага  каляднага фестывалю педагагічнага майстэрства ў Мінску. Па добрай традыцыі больш за 300 педагогаў з розных куткоў нашай краіны сабраў  у  АПА гэты незвычайны фестываль, каб калегі-аднадумцы змаглі абмеркаваць важныя пытанні, абмяняцца думкамі, падзяліцца вопытам. Асноўнымі тэмамі, якія ўздымаліся ва ўсіх секцыях, былі “Выхаваўчыя аспекты ўрока”, “Практыка рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў рабоце настаўніка”. У межах праграмы фестывалю працавала 12 прадметных секцый, праведзена 72 майстар-класы, вядучымі якіх былі 87 лепшых педагогаў рэспублікі – члены клуба “Крыштальны журавель”, асацыяцыі настаўнікаў-метадыстаў “Імкненне”, члены творчых рэспубліканскіх груп, якія працуюць пры АПА. Новымі формамі правядзення пасяджэнняў секцый былі “Урокі для дарослых”, “Урокі на экспарт”. Члены клуба “Крыштальны журавель” правялі калядны капуснік, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх прадметных секцый.

    А 15 студзеня прастаўнікі нашай школы прынялі ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Правядзенне прафарыентацыйнай работы ў рэгіёне: узаемадзеянне дзяржаўных і недзяржаўных структур з мэтай выканання дзяржаўнага заказу на падрыхтоўку кадраў”.  Мэта канферэнцыі – падвядзенне вынікаў рэалізацыі міжнароднага праекта “Фарміраванне матывацыі да прафесійнага самавызначэння сярод навучэнцаў у мэтах выканання сацыяльнага заказу дзяржавы на забеспячэнне спецыялістамі ўсіх галін эканомікі” на прыкладзе вопыту работы сістэмы адукацыі Германіі, развіццё сістэмы прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі праз укараненне інавацыйных форм і падыходаў. Арганізатарамі праекта і канферэнцыі з’яўляюцца Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі”, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханеса Рау і культурна-спартыўнае таварыства “Віта” (Дортмунд, Германія). Праект рэалізоўваўся на працягу некалькіх гадоў не толькі ў Мінску, а таксама ў Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцях.  У мерапрыемстве  прынялі ўдзел больш за 180 чалавек, сярод якіх навучэнцы, педагагічныя работнікі ўстаноў сярэдняй агульнай, прафесійна-тэхнічнай і вышэйшай адукацыі Мінска і іншых рэгіёнаў Беларусі, а таксама Расійскай Федэрацыі, супрацоўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі, Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, камітэта па адукацыі, камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, Дортмундскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра (Германія), а таксама патэнцыяльныя заказчыкі кадраў і вучоныя. Непасрэднымі ўдзельнікамі гэтага праекта былі Гальшанская сярэдняя школа Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці, Бабініцкая сярэдняя школа Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, сярэднія школы № 76  і №186 Мінска, а таксама Мінскі дзяржаўны адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Лідар”. Выступленні ўдзельнікаў канферэнцыі надрукаваны ў навукова-метадычным часопісе “Вестник МГИРО”.

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.