Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
З 16 па 21 лютага ў школе традыцыйна праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры для вучняў 5- 11 класаў. Пачаўся ён класнымі гадзінамі, прысвечанымі гэтай нагодзе. А на працягу Тыдня ўсіх чакалі вясёлыя віктарыны і конкурсы, выставы малюнкаў, вершаваных твораў. У рамках Тыдня прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, вучні прынялі ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Буслік-2015”. Адзначаўся і дзень, прысвечаны беларускай песні, беларускай музыцы. На перапынках гучалі вядомыя мелодыі, праводзілася віктарына на лепшага знаўцу беларускай песні, у якой асабліва актыўна прынялі ўдзел вучні 7, 9 класаў. А закончыўся Тыдзень днём, які даўно лічыцца Днём роднай мовы. Менавіта 21 лютага і вучні, і настаўнікі прысвяцілі гаворцы на роднай мове.
Манвялян Дзіяна, вучаніца 7 "А" класа