26 лістапада адзначалася 85-годдзе з дня нараджэння нашага славутага земляка Уладзіміра Караткевіча.
Мы таксама не засталіся ўбаку ад святкавання. У класах прайшлі ўрокі-прысвячэнні таленавітаму мастаку слова. Школьны бібліятэкар падрыхтавала выставу твораў Уладзіміра Сямёнавіча, прапанавала для прагляду цудоўны дакументальны фільм аб жыцці і творчасці земляка. Малодшыя школьнікі наладзілі выставу малюнкаў па творах пісьменніка пад назвай “Зямля пад белымі крыламі”, а самых цікаўных запрасілі да сябе супрацоўнікі раённай бібліятэкі. Яны прапанавалі чытачам літаратурную гасцёўню “Быў. Ёсць. Буду”.