Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

А чытаць мы любім і ўмеем!

Дата: 25 мая 2016 в 20:39, Обновлено 25 мая 2016 в 20:48
Автор: Орлова И. Н.
902 просмотра

Закончыўся адзін з самых цікавых рэспубліканскіх сеткавых праектаў “Чытацкая культура і культура чытання”, накіраваны на развіццё чытацкай культуры вучняў праз фарміраванне матывацыі і ўстойлівага інтарэсу да чытання, пашырэння чытацкага кругазору; стымулявання вучняў да асобаснага і інтэлектуальнага развіцця на аснове выкарыстання магчымасцей сучаснага інфармацыйна-камунікатыўнага асяроддзя.

Удзельнікамі праекта маглі стаць вучні IV-XI класаў. Мерапрыемства праходзіла ў два этапы: завочны ўключаў чытанне твора (на выбар) і адказы на пытанні літаратурнай інтэрнэт-віктарыны па прачытаным творы; вочны этап “Жывое слова” – творчая сустрэча пераможцаў завочнага этапа з беларускімі пісьменнікамі – аўтарамі твораў, прапанаваных для чытання ў рамках рэалізацыі праекта. Вучням прапаноўваліся творы Р.Баравіковай, А.Бадака, Я.Хвалея, Л. Рублеўскай, А. Масла і інш.

         Усяго праект аб’яднаў 3137 удзельнікаў! І толькі 24  з іх сталі пераможцамі, якіх запрасілі ў Мінск 24 мая. Сярод шчасліўчыкаў - вучаніца нашай школы Конанцава Дзіяна, якая стала адной з лепшых сярод 600 удзельнікаў у сваёй падгрупе! Віншуем Дзіяну з перамогай і жадаем ёй поспехаў ва ўсіх цікавых справах, за якія яна бярэцца з вялікай ахвотай і адказнасцю!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.