Рэспубліканская анлайн-канферэнцыя
14 снежня аддзелам метадычнага забеспячэння пачатковай адукацыі навукова-метадычнай установы “Нацыянальны інстытут адукацыі” Мiнiстэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь была арганізавана рэспубліканская анлайн-канферэнцыя па пытаннях дасведчанай праверкі якасці новага вучэбнага дапаможніка па літаратурным чытанні на беларускай мове для вучняў II класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання.
Вучэбны прадмет «Літаратурнае чытанне» з’яўляецца падрыхтоўчым этапам адзінай непарыўнай літаратурнай адукацыі. Мэта навучання літаратурнаму чытанню на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі - закласці асновы для выхавання культурнага чытача, які ўсведамляе каштоўнасць літаратуры як мастацтва слова і можа ажыццяўляць самастойную чытацкую дзейнасць.
У канферэнцыі прынялі ўдзел сааўтар новага падручніка, загадчык аддзелам метадычнага забеспячэння пачатковай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі кандыдат педагагічных навук Антонава Надзея Уладзіславаўна і педагогі дзесяці дзяржаўных устаноў адукацыі рэспублікі, сярод якіх былі настаўнікі пачатковых класаў Бабініцкай сярэдняй школы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.
Педагогі абмеркавалі некаторыя метадычныя пытанні выкарыстання новага вучэбнага дапаможніка і дамовіліся прыняць актыўны ўдзел у яго дапрацоўцы і ўдасканаленні.На думку ўдзельнікаў канферэнцыі новы вучэбны дапаможнік стане тым сучасным падручнікам, які будзе адпавядаць кампетэнтнаснаму падыходу ў адукацыі і дапаможа развіццю чытацкай культуры вучняў, што менавіта сёння з'яўляецца асноўнай мэтай вывучэння літаратуры ў школе.
Кажэунікава І.П. настаўнік пачатковых класаў.