Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Сапраўднае свята мовы і літаратуры

Дата: 21 февраля 2017 в 20:27, Обновлено 5 марта 2017 в 20:38
Автор: Орлова И. Н.
1 119 просмотров

Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.
Яўгенія Янішчыц

   Гэты тыдзень (з 13.02 па 18.02) наша школа зрабіла сапраўдным святам беларускай мовы і літаратуры. І заклік-просьбу, узяты мною ў якасці эпіграфа, можна па праву лічыць дэвізам гэтых дзён.

   У першую чаргу, спяшаюся падзяліцца з вамі маімі думкамі і пачуццямі, якія апаланілі мяне за гэты тыдзень. Хачу зазначыць, што я атрымала асалоду ад уласнага (хоць і невялікага) удзелу ў тыдні. У паветры амаль што фізічна адчуваўся наш, беларускі, родны каларыт, можна было, хоць на тыдзень, але перанесціся кудысьці далёка назад у сапраўдную беларускую вёску.

   У першы дзень, панядзелак, праходзіла выстава "Пісьменнікі-юбіляры", з дзецьмі малодшых класаў праводзілі на перапынках беларускія гульні. Але, на маю думку, галоўным у гэты дзень быў флэшмоб "Упрыгожваем Ў", бо гэта літара з'яўляецца нашай асаблівасцю, гонарам нашай мовы, бо яе нельга сустрэць ні ў якой іншай мове. Вучні запісвалі на імправізаваных сардэчках словы, якія маюць у сваім складзе “ў”, і прымацоўвалі да вялікай літары Ў, якая была размешчана на стэндзе.

   У наступны дзень усіх здзіўляла і радавала выстава малюнкаў  "Грані таленту", а другая дапамагала прыгадаць вядомыя радкі ў рубрыцы "Беларускія паэты пра каханне".

   У сераду нас чакала віктарына па творчасці Францыска Скарыны "Слынны сын Беларусі", выстава кніг мінулага стагоддзя (самай старой кнізе на выставе 71 год), віктарына "Літаратурнымі сцяжынкамі" і прэзентацыя фільма "Народныя традыцыі", у стварэнні якога прымалі ўдзел мае аднакласнікі. Яны вельмі цікава і крэатыўна расказалі пра вясельны абрад “Расплятанне касы”.

   У чацвёрты дзень тыдня праходзіў рэспубліканскі конкурс "Буслік",  які зацікавіў 50 вучняў нашай школы, акцыя "Кніга ў падарунак”.

   Пятніца, на мой погляд, была самая цікавая, бо менавіта ў гэты дзень школьнікі мелі магчымасць паспытваць сапраўдныя беларускія стравы. Каля настаўніцкай быў накрыты стол, на якім і чакалі свайго часу шэдэўры беларускай кухні. Таксама ў гэты дзень можна было пачуць беларускую музыку.

   І ў апошні, шосты дзень, нам паказвалі кіно "Альпійская балада". У суботу прайшло падвядзенне вынікаў, узнагароджванне актыўных удзельнікаў і пераможцаў конкурсаў. Тыдзень беларускай мовы і літаратуры скончыўся, але застаўся цёплы ўспамін…

   Пра наш край, нашу мову і нашу культуру можна апавядаць бясконца, але сапраўды ўсю прыгажосць можна адчуць тады, калі жывеш на гэтай цудоўнай зямлі, кожны дзень сутыкаешся з гэтым і  калі ўсё гэта жыве ў тваім сэрцы. А я магу толькі пажадаць, каб наша школа як мага часцей праводзіла такія святы, і ад шчырага сэрца сказаць: "Я люблю Беларусь!"

Паліна Маргаўцова, вучаніца 9 “А” клас

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.