Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

"Никогда не забудем: внуки о войне"

Дата: 10 декабря 2014 в 18:28, Обновлено 10 декабря 2014 в 18:46
Автор: Орлова И. Н.
1 059 просмотров

Так назывался конкурс детских работ, итоги которого подведены совсем недавно. Среди победителей - учащаяся 7 "А" класса Гончар Анна.

Памятаць – абавязак кожнага

   З кожным днём усё далей і далей ад нас тая далёкая вайна. З кожным днём усё менш і менш сярод нас ветэранаў – жывых сведкаў тых падзей. Але нам, сучаснаму пакаленню, вельмі важна ведаць тое далёкае мінулае, ведаць і памятаць, каб пасля перадаць усё пачутае сваім дзецям і ўнукам.

   Не скажу дакладна, калі я пачала слухаць апавяданні пра вайну, тую вайну, у якой прымалі ўдзел мае прадзеды – Яўхім Малахавіч Сівак і Пятро Паўлавіч Ганчар. Мяне заўсёды цікавіла гэта тэма. На жаль, Пятро Паўлавіч загінуў, не дачакаўшыся перамогі, а Яўхім Малахавіч памёр задоўга да таго, як я з’вілася на свет. Але некаторыя гісторыі дайшлі да мяне дзякуючы бабулі, а таксама майму бацьку. Не адразу я зразумела, што вайна гэта не гульня, а страшэнны боль і горыч.

   Мой прадзед, Яўхім Малахавіч Сівак, пайшоў на вайну амаль з першых дзён. Дома засталася жонка з дзецьмі, малодшаму з якіх было чатыры гады. Дайшоў прадзед да Вены. Да Берліна не дайшоў, таму што ваяваў на Трэцім Украінскім фронце, а Вена была на поўдзень ад Берліна. Толькі адзін раз ён быў паранены ў нагу і перанёс кантузію. Лёс нібыта зберагаў яго для родных, для ўсіх нас, ён павінен быў вярнуцца дамоў. Аднойчы яго адправілі  на пошукі абрыву сувязі, усе астатнія салдаты з роты засталіся спаць у зямлянках. Калі прадзед вярнуўся з задання, аказалася, што нямецкая разведка забіла ўсіх, хто ў гэты момант знаходзіўся ў зямлянках, а аднаго байца забрала з сабой.

   Шмат чаго перажыў прадзед, але заўсёды вылучаўся знаходлівасцю, смеласцю. Быў адзін выпадак, калі салдаты ішлі праз лес і трапілі на замініраванае поле. Усе разгубіліся, не ведаючы, што рабіць. Прадзед быў паляўнічым, убачыў, што па полі прайшла ліса, і правёў усіх па яе следзе.

  За мужнасць, знаходлівасць, адвагу прадзед  быў узнагароджаны ордэнамі і медалямі. А праз некалькі гадоў пасля таго, як ён вярнуўся з вайны, унукі ўзялі гэтыя ўзнагароды і пакідалі ў калодзеж. Іх вельмі захапляла, як яны блішчэлі ў вадзе, быццам блёсны, апускаючыся на дно. Дзед даведаўся пра тое, але не насварыўся на дзяцей, супакоіў іх і сказаў, што самае галоўнае, каб усё перажытае засталося ў памяці…

   Увесь астатні час пасля вайны для прадзеда галоўным святам быў Дзень Перамогі. Перад смерцю ён наказаў прыязджаць да яго на магілу абавязкова ў гэты дзень. Зараз гэта традыцыя і абавязак нашай сям’і – яго дзяцей, унукаў і праўнукаў.

   Мы не павінны забываць пра жахі той вайны, смерць і пакуты мільёнаў людзей! Помніць пра вайну, гераізм і мужнасць усіх, хто змагаўся за мірнае жыццё, у тым ліку і маіх прадзедаў, - абавязак кожнага чалавека, які жыве на гэтай зямлі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.